Каміль Сіповіч

 

Чарнобыльскі палын

           

Я доўга піў чарнобыльскі палын

у жоўць ён кроў мне замяніў.

 

Чорны Хірург з пекла родам

выцяў у мяне жоўцевы пузыр.

 

Вылушчыў кіпцем порысты камень.

Жоўць замяніла кроў.

 

Зляцеліся мухі ды восы,

пасядалі на вуснах.

 

Я не мог прамовіць

над магілай над маёй уласнай труною.

 

Я спрабаваў піць ваду,

маліўся да водных бажкоў.

 

Малыя кроплі жоўці закупровалі шпітальныя

капіляры.

 

Краявід гусцеў за акном,

палала сінайская пустыня.

 

Прыляцеў срэбнакрылы Майсей.

Гасіў яе божым словам.

 

Адна трэць вод была атручана,

другая замянілася ў агарод.

 

Накіроўвалі нас туды па

заслугах і вінах.

 

Спрабавалі мяне зважыць,

ды зацяліся шалі.

 

Было пачата зацьменне месяца,

я плакаў чорнымі і жоўтымі слязьмі.

 

Вочы замяніліся ў шлакавыя шарыкі,

выпалі ў мяне валасы.

 

Касці лопалі як вучнёўскія алоўкі.

Явіўся Святы Ян з уласнай галавою ў руцэ.

 

Егіпецкія галубкі выжарлі яму вусны.

Усё ж намаўляў да аскетызму.

 

Сінайскія манахі

ціскалі бедуінскіх хлапчукоў.

 

Усе мы замяніліся

ў малыя слупкі солі.

 

О, чарнобыльскі палын,

горкі ты і смак у цябе

палыновы.

 

Пераклала МІРА ЛУКША

 

Каміль Сіповіч

 

Кажуць, што я страціў голас

 

Мне казалі: ты падобны

на памерлых нашых хлопцаў.

дзве старэнькія суседкі

што памерлі ўжо даўно

 

Ты, казалі, страціў голас,

зрок і мову.

Ведаў я:

не належаць яны мне.

 

Падобна і памяць

не хоча каб яе запамятвалі.

Можа, холад гэта хтосьці,

хто ў мне жыхар пастаянны?

 

Мо такое падабенства

існавання майго рацыя 

бо ж казалі: ты падобны

на памерлых нашых хлопцаў?

 

Пераклала  МІРА ЛУКША

 

Каміль Сіповіч

 

Усё ж, ты памыляешся

 

Чуеш свой голас гадамі таму.

А ў цябе ж няма голасу.

 

Спатыкаешся аб рэчы

рэчы ж тут  не рэчы,

 

Іншыя чуюць твой пах,

ды ж гэта  не пах.

 

Час ад часу кладзецца на табе святло,

але ж гэта  цемра

 

Час у касніку каметы

каляровы шкляны шарык

 

ды гэта  цемра

хоць кажуць на гэта святло.

 

Пераклала МІРА ЛУКША

 

Каміль Сіповіч

 

Найважныя думкі

 

Найважныя думкі:

яны заўжды ноччу

чапляюцца яе купала

зорнай жырандолі,

ледзяшы ўбітыя ў цела смерці,

прапаўзаюць зямлю ў гадаву гадзіну.

 

Стаіш пад святлом зоркі,

што нарадзілася з твайго хаосу.

 

Нясеш яе ў місе

на ўласнай спіне.

 

У мінулую нядзелю

заскочыў туды карлік.

 

Уздымаеш яго ўверх,

ахвотна выскачыў б адтуль.

 

Карлік можа стаць арлом

з драпежнага гнязда.

 

Ён таксама сваю зорку

корміць хаосам.

 

Раўнавагу

з цяжкасцю здабудзеш

у браме ў бязмежжа.

 

Ёю мераеш усе рэчы,

бы кравец узрост манекена.

 

Глянь:

рандо

сплецены вянок,

дымавае кольца,

крыклівы орлік.

 

Бачыш яго зверху:

шукае ён месца

для сваіх арлянят.

 

Пераклала МІРА ЛУКША